220012, г.Минск
пр-т Независимости,72 Филиал:Богдановича 46
Т/ф. 375-17-292-00-52,292-46-52,292-50-43 Ф-л:290-72-86,87

Книга недели

Айчына: маляўнічая гісторыя. У 2 частках. Ч.1. Ад Рагнеды да Касцюшкі



18.05.2017

24 мая  состоится прзентация  книги "Франко-Прусская война 1870-1871 годов. Событие, определившее ход истории." Алексея Бабина. 
28.04.2017

4 траўня  а 18 гадзіне адбудзецца аўтограф-сесія Міхаіла Галдзянкова з нагоды выхаду кнігі "Забытая Першая сусветная вайна"

Новости

25.05.2017


18.05.2017


28.04.2017


Задачы дадзенай кнігі не столькі ў тым, каб падрабязна прасачыць гісторыю гэтай забытай вайны, колькі - распавесці аб асабліва важных яе момантах, выкрыць міфы аб гэтай вайне і прапанаваць сваё бачанне, а так-сама дату завяршэння Першай сусветнай вайны. Факты кажуць пра тое, што яна не скончылася 11 лістапада 1918 года з падпісаннем перамір'я паміж Антантай і Германіяй. Не чатыры, а ўсе шэсць гадоў доўжылася тая вайна, разбіваючыся на новыя дробныя і буйныя канфлікты.

У чэрвені 2014 года споўнілася сто гадоў ад пачатка Першай сусветнай вайны. Вельмі дзіўна, але ў СССР не рабілася асаблівых паведамленняў аб гэтай вайне, ніхто не надрукаваў пра яе кнігу, нягледзячы на тое, што на яе франтах знаходзілася мноства вядомых пісьменнікаў, ніхто не прысвяціў ёй фільм... За дваццаць гадоў з моманта распаду Савецкага Саюза гэтую вайну, падаецца, зусім забылі. І з набліжэннем невясёлай гадавіны быццам нават спужаліся: ці варта адзначаць гэтую сумную для Расійскай імперыі падзею? Гэта вельмі дзіўная рэч - гісторыя расійскай дзяржавы. Якую эпоху ні капні, то, як лічыць расійскі пісьменнік Прозараў, суцэльная бязглуздзіца, то суцэльная фантастыка. А ёсць і проста белыя плямы, як маленькія, так і велізарныя. Нягледзячы на тое, што гэтая вайна стала першым вайсковым канфліктам сусветнага маштабу, у які былі ўцягнутыя трыццаць восем з існуючых на той час пяцідзесяці дзевяці незалежных дзяржаў, пра яе ўвогуле мала вядома. Сучасным беларусам, у прыватнасці, не вядома, што Першая сусветная стала чарговай нацыянальнай катастрофай пасля вайны 1812 года. Задачы дадзенай кнігі не столькі ў тым, каб падрабязна прасачыць гісторыю гэтай забытай вайны, колькі - распавесці аб асабліва важных яе момантах, выкрыць міфы аб гэтай вайне і прапанаваць сваё бачанне, а таксама дату завяршэння Першай сусветнай вайны. Факты кажуць пра тое, што яна не скончылася 11 лістапада 1918 года з падпісаннем перамір'я паміж Антантай і Германіяй. Не чатыры, а ўсе шэсць гадоў доўжылася тая вайна, разбіваючыся на новыя дробныя і буйныя канфлікты.

27.04.2017


Ктулху ў Беларусі: старт продажу зборніка Лаўкрафта

 

2 траўня ў 17.00 у кнігарні “Акадэмкніга” пачнецца продаж зборніка апавяданняў Г. Ф. Лаўкрафта “Кліч Ктулхту” па-беларуску. З 17-й да 20-й у кнігарні можна будзе набыць кнігу са зніжкай, узяць аўтографы ў перакладчыкаў Уладзіславы Гурыновіч і Алеся Кудраўцава і абмеркаваць з імі творчасць аўтара “міфаў Ктулху”. Адрас кнігарні: пр. Незалежнасці, 72.

 

Говард Філіпс Лаўкрафт — амерыканскі пісьменнік, аўтар твораў у жанрах жахаў, містыкі і фэнтэзі, якія пасля яго смерці зрабіліся культавымі і істотна паўплывалі на сучасную літаратуру жахаў. Творчасць Лаўкрафта настолькі ўнікальная, што даследчыкі выдзяляюць асобны паджанр — лаўкрафтаўскія жахі. Лаўкрафт стварыў міфы Ктулху, у якіх вусціш нязведанага суседнічае з фантасмагарычнымі апісаннямі выдуманых старажытных гарадоў, багоў і артэфактаў. Перакладчыкі апавяданняў — Уладзіслава Гурыновіч, Павел Донаў і Алесь Кудраўцаў. Мастачка — Кацярына Дубовік. 

10.04.2017


11 красавіка ў 18 гадзін 30 хвілін  адбудзецца Аўтограф-сэсія Людмілы Рублеўскай. 
Нядаўна ў выдавецтве “Янушкевіч” у пісьменніцы выйшаў новы прыгодніцкі раман “Дагератып”. Кампазіцыйна раман складаецца з 2 частак: кніга знешняга кола (наш час) і кніга ўнутранага кола (мінулае). Малады вучоны Гальяш збіраецца з'язджаць у Амерыку да сваёй нявесты, а кватэру, якая дасталася яму ў спадчыну ад дзеда, на некаторы час бясплатна пакідае сваёй знаёмай, дзяўчыне з дзіўным імем Сімка. Рыхтуючыся да пераезду і разбіраючы старыя дзедавы рэчы юнакі знаходзяць стары дзённік, і перад імі паўстае таямнічая гісторыя XIX стагоддзя, непасрэдна звязаная са сваякамі Гальяша Масевіча. 
Кніга пабачыла свет дзякуючы падтрымцы ўсіх прыхільнікаў Людмілы Рублеўскай. З іх дапамогай удалося сабраць патрэбную суму на краўдфандынгавай пляцоўцы. 
Кніга была прадстаўлена на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў лютым 2017 года і атрымала высокую адзнаку чытачоў. Яна за некалькі дзён стала сапраўдным бестселерам сярод кніжных навінак 2017 года. 


Сделано в hicon      Rating All.BY Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com