220012, г.Минск
пр-т Независимости,72 Филиал:Богдановича 46
Т/ф. 375-17-292-00-52,292-46-52,292-50-43 Ф-л:290-72-86,87

Книга недели

Полигон. История Скобелевского военного лагеря. = Friing range: The History of Skobelevsky Military Camp ( В поисках утраченного)

18.12.2017

«Акадэмкніга» віншуе выдатнага беларускага паэта Алеся Разанава з 70-ці гадовым Юбілеем і запрашае ўсіх на аўтограф-сэсію і прэзэнтацыю новай кнігі «Перавыбранае» 19 снежня 2017 года ў краму па праспекце Незалежнасці,72.  

Напярэдадні Калядаў пабачыў свет пяцітомны збор выбраных твораў аднаго з найулюбёных пісьменнікаў сучаснай Беларусі - Уладзіміра Арлова.

Новости

Пачатак мерапрыемства ў 18.00.

Кожны ўладальнік кнігі зможа атрымаць на сустрэчы аўтарскі аўтограф.  

Тут усё, што даспадобы сённяшняму беларускаму чытачу. Кніга выбранай эсэістыкі пачынаецца з легендарнага эсэ “Незалежнасць – гэта…”, перакладзенага на 20 моваў свету. Томік арлоўскай паэзіі – гэта выбраныя творы з пяці паэтычных кніг, уключаючы “Паром праз Ла-манш” за якую аўтар атрымаў міжнародную прэмію “Еўрапейскі паэт свабоды”. Чытачу прапануецца і фірмовая гістарычная проза Арлова – аповесці “Сны імператара” і “Час чумы”, апавяданні "Тры мужы спадарыні Дамінікі",“Рандэву на манёўрах”, “Каханак яе вялікасці”… У збор твораў увайшлі містычная гісторыя кахання “Краявід з ментолавым пахам”, антытаталітарны “Ордэн Белай мышы”, антыкланіяльная “Сібірская аповесць”. Не забытая ў пяцікніжжы  і проза апошніх гадоў  – найноўшыя аповесці “Танцы над горадам” і "Дом з дамавікамі".“Гэта самы цудоўны падарунак, які я калі-небудзь атрымліваў на Каляды, кажа Уладзімір Арлоў, -- Буду сустракаць святы ў атачэнні маіх кніг і маіх герояў. Могуць абраць гэтую кампанію  і чытачы. Абяцаю, што будзе і цікава, і смешна, і страшна. Але толькі не сумна."

Калядная аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова адбудзецца ў сераду 20 снежня ў "Акадэмкнізе" (пр.Незалежнасці, 72) з 18 да 20 гадзін. Чытачы змогуць атрымаць аўтограф таксама на кнізе Ул.Арлова і Паўла Татарнікава "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі".

14.11.2017

У продаж паступіў каляндар “Адрасы БНР. 1918–2018”, падрыхтаваны на замову Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” адмыслова да стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён густоўна аформлены і інфармацыйны – змяшчае выявы дванаццаці будынкаў, у якіх у розны час адбываліся падзеі, звязаныя з БНР.

Кожны з “адрасоў БНР” прэзентаваны ў сучасным выглядзе, з пазначэннем цяперашняга адрасу, і даўнейшым. Дзякуючы календару любы ахвочы без праблем знойдзе дом, дзе жыў Пётра Крэчэўскі або Васіль Захарка ў Празе.

Уклала каляндар гісторык Наталля Гардзіенка, а аздабленнем займаўся кіраўнік студыі “Адліга” Анатоль Лазар. Фатаграфавалі будынкі Андрэй Антонаў, Наталля Гардзіенка, Павел Котаў, Аляксандр Саенка і Юлія Цімафеева. 

14.11.2017

17 ноября с 17 до 19 часов в магазине "Академическая книга" пройдет автограф-сессия Семена Букчина в связи с выходом новой книги "Кабаре на сцене и в жизни"
Сборник составили тексты, написанные за последние годы. В него вошли заметки, полемические статьи и другие материалы на литературные и исторические темы, рецензии на театральные спектакли и кинофильмы, публиковавшиеся на страницах белорусской и российской периодики.

…Свободным обращением со словом сегодня никого не удивишь. Этим легко объясняют неряшливость в речи и мысли: зато всем понятно, и всех уравнивает. И — как родниковой воды напиться — здесь, в этой книге царит Слово — емкое слово образованного, готового поделиться нами своими знаниями собеседника, который пишет свободно - потому что мыслит свободно, решает для себя — свободно. Его «оружие» — внутренняя свобода, живая мысль, совесть. 

Такие вот «заметки» собраны в новой книге Семена Владимировича Букчина. Их гораздо больше, чем перечислено, но каждая и все вместе, по-моему, о главном, а главное здесь — «Не бойтесь!». 
https://nn.by/?c=ar&i=200434&lang=ru

Сделано в hicon      Rating All.BY Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com